Беларуская Служба

Fianna Fail і Fine Gael перамагаюць на парламенцкіх  выбарах у Ірландыі 

03.12.2024 10:30
Прафэсар Джэйн Сутэр з Dublin City University кажа, што гэтыя партыі дамінавалі ў палітыцы ад самага пачатку існавання рэспублікі ў Ірландыі. Але дамінаванне ўжо не такое відавочнае, як раней.
     , 29  2024 .
Указальнік да выбарчага ўчастка ў Ірландыі, 29 лістапада 2024 г.PAP/EPA/BRYAN MEADE

Перамаглі вялікія, традыцыйныя партыі, – такі вынік парламенцкіх выбараў у Ірландыі. Жыхары Зялёнага вострава вырашылі, што амаль палова месцаў дастанецца кіруючым цяпер правацэнтрысцкім партыям: Fianna Fail  і Fine Gael.

Прафэсар Джэйн Сутэр з Dublin City University кажа, што гэтыя партыі дамінавалі ў палітыцы ад самага пачатку існавання рэспублікі ў Ірландыі. Але дамінаванне ўжо не такое відавочнае, як раней:

— Гэта старыя партыі, якія існуюць з часоў грамадзянскай вайны. Гэтыя партыі стаялі па розныя бакі, заўсёды варожа ставіліся адзін да аднаго. Адна ў апазіцыі, другая ва ўладзе. Гэтыя партыі дамінавалі ў ірландскай палітыцы і абедзве цэнтрысцкія. Аднак паміж імі няма вялікай розніцы. Раней яны разам набіралі 90% галасоў. Цяпер — 40%. У выніку ім даводзіцца дзяліць уладу.

Для стварэння большасці двум правацэнтрысцкім партыям спатрэбіцца меншы партнёр па кааліцыі або незалежныя дэпутаты. Разам у  Fianna Fail  і Fine Gael 86 месцаў у парламенце Ірландыі. Для  большасці патрэбны яшчэ адзін. Найбуйнейшая леварадыкальная партыя Sinn Féin атрымала 39 месцаў.

iar/эж